За апошнія суткі на Беларусі зноў ішоў снегапад, які суправаджаўся досыць моцным ветрам. Нават не скажаш, што хутка ўжо будзе сярэдзіна сакавіка.
Чарговы цыклон прынёс пахаладанне, прычым зусім не вясенняе. Многія гарады на Беларусі зноўку сутыкнуліся з заснежанымі дарогамі і сцежкамі каля дамоў. Толькі ў гэты раз снега выпала не так шмат, каб па дарогах цяжка было ездзіць і хадзіць, аднак пагаршэнне ніхто не выключае, як і адваротнай змены надвор’я. На тэрыторыі Беларусі быў аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Чарговы раз на трасах для кіроўцаў становіцца небяспечна. Асцярожнымі варта быць і пешаходам, асабліва на дарогах і пераходах. Натуральна, што Магілёўшчына не сталася выключэннем і практычна ўсюды выпала нямала снегу. Прычым сёлета Магілёўшчына адзначаецца вялікай колькасцю снежных ападкаў, а тэмпературны рэжым лютага быў адным з самых нізкіх па Беларусі.
Сёлета кожны змог упэўніцца, што адбылося змяшчэнне пор года, калі да пачатку 2021 года практычна не было снега і маразоў, а вось пасля пачаліся пахаладанні і ападкі. Ужо ў лютым былі не толькі снежныя завеі, але і нізкія температуры. Пры гэтым нямала людзей чакалі, што ў сакавіку надвор’е пачне рэзка цяплець, аднак гэтага не адбылося. Наадварот, у першай палове месяца вярнуліся на вуліцы гарадоў і вёсак невялікія маразы і снег. Пагэтаму можна казаць пра частковае змяшчэнне пор года, каля першы вясновы месяц дастаткова халодны і пакуль што больш нагадвае зіму. Прагнозы надвор’я абацяюць пацяпленне, але якім яно будзе загадваць няўдзячная справа. Не выключна, што яшчэ могуць быць не толькі пацяпленні, але і пахаладанні з чарговымі ападкамі ў выглядзе снегу. З гэтага вынікае, што ўвесь сакавік верагодна будзе досыць халодным, а тэза пра змяшчэнне пораў года выглядае вельмі лагічнай нават для вялікіх скептыкаў.
Алесь Крыжэвіч. Фота аўтара