5 верасьня кіраўнік Магілёва палятаў на верталёце, каб пагледзіць як ідзе добраўпарадкаванне гораду. Гэтакі інавацыйны падыход да інспектаваньня хода працаў.
Але, такая інавацыя адбілася на кішэнях жыхароў гораду.
З 20 жніўня па 19 верасня, распараджэннем Маггарвыканкаму кожныя выходныя для жыхароў горада сталі дармавымі працоўнымі днямі (суботнікамі). Зазвычай людзі працуюць на сваім працоўнвм месцы і пералічаюць ў бюджэт гораду днеўны заробак. Зыходзячы з з сярэдняга заробка па горадзе, дзесьці 20-30 рублёў кожны. І ўсё была б добра, калі б гэтыя грошы пайшлі на нейкую добрую справу – адрамантавалі б дарогі ў дварах, ці пабудавалі веладаржку і г.д. Але ж, нажаль, тыя грошы ідуць на розныя пражэкты кіраўніцтва гораду, якія не нясуць пад сабой ніякага практычнага сэнсу – розныя аркі, “пацёмкінскія” лесвіцы і … пакатушкі на верталёце.
Так вось давайце палічым колькі каштуе палятаць на верталёце і колькім людзям трэба адпрацаваць у свій законны выходны, каб кіраўнік гораду здзейсніў сваю мару?
Гадзіна палёту на верталёце каштуе 1500 рублёў. З улікам дастаўкі верталёта і аблёту горада гэта, як мінімум, дзве гадзіны. У выніку, па мінімальных разліках, гэта 3000 рублёў.
Кожны жыхар гораду перелічае ў бюджэт за суботнік 20-30 рублёў. Нехітрыя матэматычныя дзеянні і мы атрымліваем ад 100 да 150 жыхароў мусіць дарма адпрацаваць у свой выходны, каб кіраўніцтва гораду зладзіла абсалютна безсэнсоўную інспекцыю.
Карысней было б каб наш граданачальнік праінспектаваў горад на сваім службовым аўто, з бюджэтам у 100 рублёў, дзе б ён пабачыў тое, што не разгледзеш з верталёту. Ён убачыў бы як развальваюцца масты пасьля капітальнага рамонту, што няма дарог ў дварах дамоў і ў прыватным сектары, што халтурна праводзяцца рамонты па дабраўпарадкаванню і шмат яшчэ іншага.
А так: “Сур’ёзных нараканняў да прадпрыемстваў і арганізацый Магілёва мы не выявілі”. І не выявіце, спадар граданачальнік, пакуль ў аблоках лётаць будзеце.
Якуб Ясінскі