Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала 16 чэрвеня ў сваім Telegram-канале новую афіцыйную статыстыку распаўсюду COVID-19.
Паводле міністэрства, на 16 чэрвеня ў Беларусі:
- агулам 55 369 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
- 318 памерлі, зь іх усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй;
- 31 273 пацыенты паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
- гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 689 выпадкаў і прызналі яшчэ 6 сьмерцяў, а выпісалі 853 чалавек (раней пяць дзён запар выпісвалі 976–1351 чалавека);
- такім чынам, колькасьць «актыўных выпадкаў» зьменшылася на 170 — цяпер хворых у афіцыйнай статыстыцы 23 778;
- ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 760 549 тэстаў — 10 632 за дзень (зь іх 6,48% станоўчыя).