15 сакавіка ў шклоўскім касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла магілёўскі дэкан ксёндз Віталь прадставіў новага мясцовага святара ксёндза Андрэя. Ксёндз Андрэй Стэцкевіч з’яўляецца доктарам тэалогіі, мае вялікі жыццёвы вопыт і жаданне супрацы з вернікамі Шклова.
Вёў імшу ксёндз Віталь
Ксёндз Віталь давёў да вернікаў распараджэнне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча аб іх паводзінах ва ўмовах сусветнага распаўсюду каронавіруса COVID- 19. Ён прызваў каталікоў маліцца, каб міласэрдны Бог захаваў нас ад каронавіруса, але падкрэсліў неабходнасць прафілактычна-санітарных мерапрыемстваў. Сярод якіх адсутнасць тактыльных кантактаў, пазбяганне масавых мерапрыемстваў, абмежаванне водных працэдур масавага характару, асабістая гігіена.
Потым выступіў ксёндз Андрэй
Ён засяродзіў увагу на магчымасці правядзення службаў ва ўмовах каронаінфекцыі. Заверыў, што рабіцца гэта будзе з мерамі перасцярогі і прафілактыкі. Ксёндз Андрэй Стэцкевіч адказаў на шэраг пытанняў карэспандэнта “Магілёўскага рэгіёна” аб магчымасці ўзаемадапамогі і пашырэння станоўчага ўплыву касцёла.
Таксама вернікам быў прадстаўлены клірык Уладзіслаў з мінскай катэдры, які часова будзе працаваць у шклоўскім касцёле.
Пётр Мігурскі