Па меркаванні старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, тое, што перамовы паміж кіраўнікамі Беларусі і Расіі скончыліся без вынікаў, сведчыць, хутчэй, аб паразе беларускага боку.
Па меркаванні апазіцыйнага палітыка, віна за сённяшнюю сітуацыю ляжыць на цяперашнім кіраўніку Беларусі.
Рыгор Кастусёў– З майго пункту гледжання гэта сведчыць аб поўнай прафесійнай непрыгоднасці чалавека, які займае пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ён, мабыць, ужо і сам зразумеў, што завёў сваёй палітыкай краіну ў тупік, і ён сам, як я заўважаю з яго паводзінаў, не бачыць выйсця з гэтай сітуацыі. Не бачыць не таму, што не хоча бачыць, а не бачыць таму, што ён проста не здольны знайсці выхад з сітуацыі.
Аднак анансаваны працяг перамоваў да канца гэтага года. Але, па меркаванні Рыгора Кастусёва, калі кіраўнкам Беларусі і Расіі ўдасца за гэты час дамовіцца, то гэтыя пагадненні будуць базавацца не на балансе інтарэсаў, а на выгодах і жаданнях выключна прэзідэнта Расіі. І гэта вельмі небяспечна, таму што ў Пуціна зараз ёсць адна галоўная мара – паўтарыць «поспех» з далучэннем Крыму ў адносінах Беларусі, лічыць Рыгор Кастусёў. А Аляксандр Лукашэнка не мае што супрацьпаставіць, каб з гэтай сітуацыі выйсці. Адносіны з Захадам сапсаваныя, рэформы ў краіне не праведзены, падтрымка ў насельніцва рэзка змяншаецца.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя