Галоўная » Крычаў: Камунальныя службы расчысцілі вуліцы ад снегу

Крычаў: Камунальныя службы расчысцілі вуліцы ад снегу

Камунальныя структуры Крычава даволі актыўна ўзяліся чысціць снег, калі на працягу 14 і 15 лютага, было расчышчана значная частка гарадскіх вуліц.

Адзначу адносна аператыўнае рэагаванне камунальных службаў на невялікі прыродны катаклізм і як вынік транспарты калапс у горадзе. Варта аддаць належнае і самім гараджнам, якія чысцілі вуліцы з лапатамі, такім чынам дапамагаючы камунальшчыкам. Цяпер па цэнтральных вуліцах Крычава можа ездзіць гарадскі і прыватны транспарт.

Аднак заснежанасць цэнтральных дарог не дае магчымасць без праблем перасоўвацца транспартным сродкам па гарадскім вуліцам. Да сённяшняга часу не наладжана схема руху гарадскога транспарту, на прыпынках людзі доўга чакаюць аўтобусаў. Часам выратоўваюць гарадское маршрутнае таксі, якое перасоўваецца па горадзе значна лепш за грамадскі транспарт.

У крамах, якія спецыялізуюцца на продажы сельскагаспадарчых прыладаў працы і тэхнікі, раскупілі лапаты – самы папулярны тавар апошніх некалькіх дзён. Многія двары прыватных дамоў былі моцна заваленыя снегам, адсюль такая папулярнасць звычайных лапат для расчысткі снегу.

Сіноптыкі прагназуюць, што ў бліжэйшыя дні снегападаў у горадзе не плануецца, пагэтаму ў крычаўляў ёсць час, каб разабрацца з вялікімі сумётамі на вуліцах і дварах.

Алесь Крыжэвіч. Фота аўтара