Галоўная » Крычаў: “Прэдлагаю жэстачайшэ!!”

Крычаў: “Прэдлагаю жэстачайшэ!!”

Недарэчная, смешная і сумная гісторыя з пераносам даваеннага трактара-помніка з Касцюшкавічаў у Крычаў не засталася без увагі жыхароў раёна.

Незаруменне, смех і абурэнне выклікаў такі крок мясцовых уладаў не толькі ў жыхароў вёскі Касцюшкавічы, але і ў саміх крычаўлянаў. Знішчэнне транспартнага прадпрыемства “Крычаўгрузаўта” і яго помніка-сімвала, замена на ішны помнік, што не звязаны з прамысловай зонай і гісторыяй гэтай часткі горада, натуральным чынам робіць гэту падзею беспрэцэдэнтнай. Дысананс у дзеяннях “небезразличных граждан” выліўся ў саркастычныя лістоўкі, якія раз пораз сустракаюцца на слупах у розных частках Крычава. Вельмі трапная народная творчасць рэалістычна, з моцным сарказмам адлюстроўвае існую сітуацыю. У лістоўцы з загалоўкам «Прэдлагаю жэстачайшэ!” на тутэйшай трасянцы прапануецца перанесці помнік Сірацініну ў Мінск, каб яго пабачыла большая колькасць людзей, як і помнік Лузеніна з Акаёмавым з вёскі Прудок (мемарыял як сведчанне растрэлаў нямецкімі войскамі мірнага беларускага насельніцтва). Пры гэтым гармату з Сакольніч, з якой якраз страляў Сірацінін падчас Вялікай Айчыннай вайны прапануецца перадаць у сталіцу Беларусі для змагання з пратэстоўцамі, якіх галоўны аграфюрэр Лукашэнка ахрысціў “наркаманамі і прастытуткамі”.

Такая лістоўка з’явілася адказам пасля таго, як у мясцовай раёнцы быў надрукаваны невялікі матэрыял пра перанос даваеннага трактара-помніка з Касцюшкавічаў у Крычаў. Тлумачэнне гэтым дзеянням было простае – каб больш людзей пабачыла цікавы помнік з гісторыяй. Моцны сцёб лістоўкі якраз звязаны з матэрыялам раёнкі, што адлюстроўвае таксама агульны настрой, які склаўся ў Беларусі, а менавіта татальны недавер да органаў дзяржаўнай улады на розных яе ўзроўнях.

Алесь Крыжэвіч