Інфармацыю пацвердзіла кіраўніцтва PandaDoc. У кампаніі адзначылі, што «пакуль не ведаюць дакладна аб зняцці ўсіх абмежаванняў з фігурантаў справы».
Нагадаем, чатырох супрацоўнікаў PandaDoc затрымалі 2 верасня 2020-га. Спачатку іх падазравалі ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, пазней артыкул змянілі на «махлярства». Усе яны былі прызнаныя палітвязнямі.
20 жніўня на волю выйшаў апошні фігурант гэтай справы — менеджар па прадукту PandaDoc Віктар Куўшынаў.