Навінка ад кампаніі ЗАТ «Бабруйскі бровар» «Рэчыцкае Белае» — белы эль, звараны з прымяненнем класічных бельгійскіх дражджэй. Новы гатунак ужо ў продажы.
Рэцэпт «Рэчыцкага Белага» распрацоўваўся з аглядкай на шматгадовы вопыт бельгійскіх броваршчыкаў і адаптаваны да сучасных рэалій беларускага рынку. Папярэдняя цёплая ферментацыя і спецыяльныя штамы дражджэй даюць характэрны смак пшанічнага піва: пеністы, духмяны і насычаны. Дзякуючы крыху вышэйшаму працэнту газавання, смак белага піва асвяжае.
Натуральны вытанчаны букет піва з ноткамі апельсінавай цэдры, спецыяў, спелай пшаніцы і каляндры, у якім пераплятаюцца гваздзіковыя, бананавыя і кветачныя паўтоны, прыемна здзівіць аматараў незвычайных спалучэнняў і піўных эксперыментаў.
«Брэнд “Рэчыцкае” з’яўляецца сапраўды легендарным для гісторыі беларускага броварства. За 30-гадовую гісторыю існавання піва “Рэчыцкае” зарэкамендавала сябе ў якасці класічнага светлага лагера, і мы хочам паказаць, што брэнд здольны не толькі захоўваць класічны смак, але і здзіўляць новым. “Рэчыцкае Белае” — гэта погляд на бельгійскі эль у спалучэнні з традыцыямі беларускага броварства», – каментуе галоўны броваршчык ЗАТ «Бабруйскі бровар» Аляксей Маскаленка.
Навінка ад кампаніі ЗАТ «Бабруйскі бровар» пакідае доўгі і мяккі смак. Адрозніваецца светла-саламяным колерам.
Утрыманне алкаголю — 4,7 %. Масавая доля сухіх рэчываў — 11,5 %.
Піва ўводзіцца ў продаж на пастаяннай аснове. Рэалізацыя прадукту адбываецца ў аб’ёмах 0,5 л у шкляной бутэльцы і 0,9 л у ПЭТ-тары.