Лявон Вольскі 22 лістапада апублікаваў новы кліп на песню “Калі ідуць на абардаж”, паведамляе Еўрарадыё.
Гэтая песня напісаная на верш Уладзіміра Караткевіча “Павешаным 1863 года” і прысвечаная паўстанцам Кастуся Каліноўскага.
Сімвалічна, што новы кліп з’явіўся акурат у дзень, калі ў Вільні адбываецца перапахаванне парэштак Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў.