Галоўная » «Магілеўскі хранограф»: загадкавая смерць Марыны, або Забойства, якога не было

«Магілеўскі хранограф»: загадкавая смерць Марыны, або Забойства, якога не было

У 1692 годзе 6 мая віленскі стараста і граф на Княжыцах Мікалай Андрэй Пац звярнуўся ў Каралеўскую раду з пратэстам. Вялося пра гучную крымінальную справу, якая ледзь не пераўтварыла Магілеў у палаючы вулкан. Цытаты падаюцца ў перакладзе Алега Давіда Лісоўскага.

Інтарэсы Паца прадстаўляў Міхал Кукшын. Ен якраз і даводзіў да ведама паноў радных той факт, што Магілеўскі магістрат катэгарычна не жадае асудзіць забойцу і нават пакрывае яго. Справа не набыла б гэткага розгаласу, калі б не адна дэталь: верагодным забойцам быў яўрэйскі равін, а вось яго ахвярай зрабілася хрысціянская дзяўчына. Паспрабуем разабрацца ў абставінах гэтай справы, а таксама адкажам на пытанне, чаму ўсе ж магістрат катэгарычна адмаўляўся яе разглядаць.

Падзеі вясны 1692 года выводзяць на святло божае ўсе людскія забабоны і страхі. Мікалай Андрэй Пац быў адукаваным і нават прагрэсіўным, па тых часах, чалавекам, але і ен не вытрымаў, паддаўся на нагаворы і распачаў «крымінальную справу», якая магла завершыцца катастрофай.

 

Такім чынам, крок за крокам рухаемся па слядах тых падзей…

Недзе на пачатку вясны 1692 года сяляне вескі Прысна Аршанскага павета Гаўрыла Давыдавіч Лапа з жонкай Марынай Івашкоўнай і дзецьмі прыйшлі ў Магілеў, каб заробіць лішнюю капейку грошай. Сяляне атабарыліся ў верхнім горадзе. Як вынікае з дакумента, што прадставіў Пац, дачку Лапы Марыну наняў на працу мясцовы равін Лейба Урыяшовіч. Прабыла ў доме равіна Марына не такі ўжо працяглы час – усяго два тыдні. 27 сакавіка – на яўрэйскую Пасху – адбылося нешта незразумелае…

Магілеўскія месцічы ў XVII ст. Крыніца: planetabelarus.by

Віленскі стараста ўбачыў гэту сітуацыю наступным чынам: «Без якой бы там ні было прычыны, падманам, за радаю старэйшых яўрэяў і равіна, Лейба бязлітасна збіў і жорстка катаваў Марыну. Каленямі і рукамі моцна націснуў дзяўчыне на грудзі, пакуль з носа не пайшла кроў. Здабыўшы крывавую хустку, ен даў ей новаю і выгнаў з двара».

Гэта версія Паца, а таксама, без сумнення, і бацькоў Марыны. Далей фабула гэтай крымінальнай справы зрабілася куды больш пакручастай. Дзяўчына пасля катаванняў не ў стане была дайсці да дому. Толькі назаўтра яе адшукаў Гаўрыла Давыдавіч і даведаўся пра страшныя падрябязнасці нібыта здзейсненага яўрэямі злачынства.

Стары яўрэй, паводле карціны Юрыя Пэна. Крыніца: astori-18.livejournal.com

Марына прысягала на Евангеллі і клялася на споведзі святару, што так усе і было, што ва ўсім вінаватыя спрадвечная яўрэйская нянавісць да хрысціян і прыроджаная жорсткасць гэтага народу. Праз тры дні небарака памірае. На хаўтуры запрашаюцца ўдзельнікі магістрата. Ім нібыта прад’яўляюцца доказы тартураў – пашкоджанні на целе, крывавыя плямы. Здавалася, трэба прыцягнуць Лейбу Урыяшовіча і іншых бандытаў да адказнасці, але Магілеўскі магістрат марудзіць.

Раен у старым Магілеве пад назваю Школішча, месца дзе кампактна жылі яўрэі. Крыніца: commons.wikimedia.org

Чаму?

Мікалай Андрэй Пац убачыў толькі адну прычыну бяздзейнасці магістрата: падман з боку яўрэйскай грамады. Вось што ен паведамляе каралеўскім панам радным: «Яўрэі палохаюць аўтара скаргі, намаўляюць яго адмовіцца ад пратэстацыі, хаваюць свае злачынства. З гэтай мэтай яны выдалі замкаваму ўраду ні ў чым не вінаватага чалавека, трымаюць яго са свята Вяліканочнага, холадам і голадам катуюць і ўсяляк абражаюць».

Такім чынам, што мы маем?

Есць смерць Марыны, і гэты факт ніхто не аспрэчвае. Есць падазраваныя – равін і нейкі невядомы мужчына. Есць таксама патрабаванне Паца запісаць абставіны крымінальнай справы ў магістрацкую кнігу Магілева. І тлумачэнне тут даволі простае: калі есць адпаведны запіс, значыць, павінна адбыцца і следства. А вось яго Магілеўскі магістрат дапусціць не жадаў.

Сялянка з Магілеўшчыны. Канец ХІХ стагоддзя. Крыніца: supron-licvin.livejournal.com

Усе тое ж пытанне: чаму?

Што стрымлівала магілеўскіх паноў радных? Фармальная логіка падказвае два варыянты адказу. Па-першае, магістрат баяўся, што следства сапраўды ўстановіць віну равіна, а гэта выкліча непазбежную разню, ад яўрэйскай грамады мала што застанецца. Па-другое, і гэта больш верагодна, магістрат успрымаў паказанні Марыны і яе бацькоў як недарэчнасць настолькі відавочную, што ей не варта было пераймацца.

Недзе палову ўсяго зместу пратэста Мікалая Паца займае пералік чутак, звязаных з тым, што яўрэі на сваю Пасху нібыта ўжываюць у ежу кроў хрысціян. Ужо ў канцы 17 стагоддзя магілеўцы разумелі, што падобныя забабоны ніяк не заслугоўваюць таго, каб застацца ў гісторыі, а тым больш справакаваць крывавы бунт. А магчыма, спрацавала і гістарычная памяць, дало пра сябе ведаць збалелае сумленне. Бо ж гэта з маўклівай згоды магілеўцаў у 1654 годзе яўрэі выходзілі з горада насустрач немінучай смерці.

Як бы там ні было, канстатуем: запісу пра гэты выпадак у магістрацкіх кнігах Магілева так і не з’явілася…

Пасяджэнне літоўскага трыбунала. Падача адозвы. Крыніца: prosvit.org

bobruisk.ru