Даследчыкі з Магілёва нягледзячы на аб’ектыўныя і суб’ектыўныя цяжкасці і праблемы прымаюць удзел у працы аднаго з самых аўтарытэтных навуковых форумаў, які незалежна ад палітычных і навуковых поглядаў вучоных разглядае гістарычныя і сучасныя тэндэнцыі, праблемы і перспектывы развіцця нашай краіны, – Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Коўна.
Сёлетні Кангрэс у Коўна адбывацца 1-3 кастрычніка ў змешаным фармаце. З-за пандэміі і палітычных праблем паміж беларускімі ўладамі і краінамі Еўразвязу многія даследчыкі не наважыліся падаць заяўку, а іншыя ўдзельнікі не маюць магчымасць прыехаць і прымаць удзел у вочным фармаце ў працы форума. Тым не менш, першы дзень паказаў высокі ўзровень дыскусій, а віртуальны фармат удзелу ў Кангрэсе на платформе ZOOM дае магчымасць завочна ўдзельнічаць вучоным многіх краін, у тым ліку і Беларусі. Ад нашай краіны заявіліся не толькі прадстаўнікі недзяржаўных інстытутаў, грамадскіх арганізацый, незалежныя даследчыкі, але і супрацоўнікі дзяржаўных універсітэтаў, даследчых устаноў і архіваў.
Гонар магілёўскай навукі сёлета адстойваюць чатыры даследчыкі:
Кандыдат гістарычных навук Аляксандр Агееў заявіў даклад “Рэпрэзентацыя культурнай і гістарычнай спадчыны Магілёва шляхам стварэння мемарыяльных помнікаў, знакаў, малых архітэктурных форм у 1992-2020 гг.”
Кандыдат гістарычных навук Ігар Пушкін, які прадстаўляе “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій” выступіць з дакладам “Традыцыі Магдэбургскага права і сучасны досвед рэалізацыі грамадскіх ініцыятыў”.
Алесь Петухоў з Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці падрыхтаваў даклад “Палітыка ўлад горада Магілёва ў дачыненні да гістарычных могілак у 1944-2000 гг. (па дакументах установы “Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці”)”.
Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі “Таварыства Беларускай мовы імя Францішка Скарыны” Міхась Булавацкі прадставіў даклад “Першы досвед беларускіх мінікласаў у Магілёве” на секцыі “Адукацыя як фактар фарміравання чалавечага капітала”.
фото: facebook.com/icbs.lt/