Галоўная » Магілёў і Уладзівасток: 100 годдзе Уладзівастоцкага касцёла

Магілёў і Уладзівасток: 100 годдзе Уладзівастоцкага касцёла

4 кастрычніка 2021 г. на Далёкім Усходе адсвяткавалі 100 годдзе Уладзівастоцкаму касцёлу.

Стагоддзе назад, 1 кастрычніка 1921 г. пра адкрыццё сабора напісала уладзівастоцкая газета «Слова». Будаўніцтва пачалося 12 ліпеня 1909 г., асвяшчэнне праводзіў сахалінскі епіскап Ян Цепляк.

А 130 гадоў назад Магілёўскі архібіскуп Аляксандр Гінтаўт перавёў Куратара Рымска-Каталіцкай Царквы Амурскага края айца Казіміра Радзішэўскага на пастаяннае месца жыхарства ва Ўладзівасток. Уладзівасток стаў каталіцкай сталіцай Рускага Далёкага Усхода (у складзе Магілёўскай архідыяцэзіі, якая ў той час, з 1782 г., ахоплівала вялікую прастору ад нашага Магілёва на ўсход, да Ціхага акіяна, з каталікамі Расіі, Кітая, Японіі).

facebook.com/sharukhogeo