Галоўная » Магілёўскага праваабронцу абвінавацілі ў захоўванні “экстрэмісцкіх” матэрыялаў

Магілёўскага праваабронцу абвінавацілі ў захоўванні “экстрэмісцкіх” матэрыялаў

Дырэктара Магілёўскага праваабарончага цэнтру (МПЦ) Уладзіміра Краўчанку чакае два суды 17 лютага 2022 года. Адзін за нібыта захоўванне “экстрэмісцкіх” матэрыялаў, другі – па ліквідацыі арганізацыі.

Як стала вядома “Магілёўскаму рэгіёну” з дасведчаных крыніц, 16 лютага супрацоўнікі Ленінскага РАУС склалі на Ўладзiмiра Краўчанку адміністрацыйны пратакол, у якім абвінавацілі яго ў захоўванні друкаваных матэрыялаў аднога са СМІ, прызнаных лукашэнкаўскім рэжымам “экстрэмісцкім”.

Пасяджэнне па данай справе ў судзе Ленінскага раёна Магілёва намечана на 14:30 17 лютага.

У гэты жа час у Магілёўскім абласным судзе адбудзецца разгляд справы па лiквiдацыi Магiлёўскага правабарончага цэнтра – адзінай зарэгістраванай на даны час у краіне праваабарончай арганізацыі.

Нагадаем, што напрыканцы студзеня 2022 года ў сябраў МПЦ прайшлі вобшукі. Была вынята тэхніка і дакументы.