Суддзя Магілеўскага абласнога суда Мікалай Гладкі пакінуў у сіле рашэнне суда Шклоўскага раёна аб пакаранні старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва штрафам у памеры 30 базавых велічынь (840 беларускіх рублёў).
Мікалай Гладкі разгледзеў скаргу Рыгора Кастусёва ў абласны судзе 9 красавіка. Суддзя заслухаў выступ Кастусёва і, пасля невялікага перапынку, вынес сваё рашэнне.
Нагадаем, што 10 лютага 2020 года суддзя суда Шклоўскага раёна Святлана Баранцава вынесла рашэнне аб пакаранні Рыгора Кастусёва штрафам у памеры 30 базавых велічынь за парушэнне Закона аб масавых мерапрыемствах (ч.1. Арт.23.34 КаАП). Палітык быў пакараны, бо прыняў удзел у несанкцыянаванай уладамі акцыі пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі 20 снежня Мінску.
Кіраўнік БНФ не адмаўляе, што ён сапраўды ўдзельнічаў у пратэстнай акцыі на плошчы Незалежнасці ў Мінску 20 снежня. Пры гэтым ён лічыць, што нічога супрацьзаконнага не рабіў, – абарона незалежнасці краіны, – святая справа для кожнага грамадзяніна Беларусі.
Рыгор Кастусёў адзначае, што Канстытуцыя і розныя міжнародныя дамовы, якія ратыфікавала Беларусь, дазваляе яму, як і любому грамадзяніну іншаму нашай краіны, мірна ўдзельнічаць любым спосабам у абсалютна любых мірных масавых мерапрыемствах, як санкцыянаваных, так і несанкцыянаваных, але не парушаюць забароны, устаноўленыя арт.23 Канстытуцыі і арт.21 і п.3 арт.19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Па словах старшыні Партыі БНФ, ён абавязкова будзе абскарджваць рашэнне суда ў вышэйстаячых інстанцыях.
Іван Барысаў