Журналісты “Магілёўскага рэгіёну” цалкам падтрымліваюць аб’яўлены Святланай Ціханоўскай “Народны ультыматум” з патрабаваннем да беларускіх уладаў з трох пунктаў:
- Лукашэнка павінен аб’явіць аб сыходзе.
- Гвалт на вуліцах павінна спыніцца цалкам.
- Усе палітвязні павінны быць вызвалены.
Святлана Ціханоўская заклікала пачаць з 26 кастрычніка ўсеагульны страйк з мэтай прымусіць беларускі рэжым да выкананняў патрабаванняў народа.
Мы падтрымліваем заклік да мірнага і настойлівага пратэсту з мэтай выканання патрабаванняў “Народнага ультыматуму”.
Разам з тым журналісты “Магілёўскага рэгіёну” лічаць, што яны павінны працягваць сваю працу, каб мець магчымасць даносіць да сваіх чытачоў і гледачоў інфармацыю аб падзеях, якія зараз адбываюцца ў Магілёўскай вобласці і ў нашай краіне.
Мы мяркуем, што незалежныя журналісты і праваабаронцы не маюць права на страйк у тых складаных умовах, у якіх зараз знаходзіцца наша краіна. Праўдзівая інфармацыя павінна даходзіць да людзей, грамадзяне павінны мець магчымасць атрымліваць неабходную прававую дапамогу.
Жыве Беларусь!
Рэдакцыя інтэрнэт-партала “Магілёўскі рэгіён”