Больш за 70 твораў магілёўскіх мастакоў, сяброў “Саюза мастакоў Беларусі”, пабачылі наведвальнікі вернісажу ў Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва.
Як распавяла “Магілёўскаму рэгіёну” дырэктар музея імя Бялыніцкага-Бірулі Святлана Строгіна, удзел у выставе, якая адкрылася 4 верасня, узялі каля паўтара дзясятка мастакоў. Прычым там не толькі магілёўцы, але і майстры з Крычава.
Паводле вядомага магілёўскага скульптара Андрэя Вараб’ёва, цяперашняя выстава – гэта аднаўленне мастацкіх сустрэч у такі цяжкі год. Мерапрыемства не шырока не афішыравалася, але тым не менш на яго прыйшло даволі многа аматараў мастацкай творчасці.
Святлана Строгіна, у сваю чаргу адзначыла, што выстава адлюстроўвае не толькі тое, што стварыў мастак у гэтым годзе, але і як ён асэнсоўвае для сябе ў гэтым годзе і што адчувае. І менавіта гэта ёсць, напэўна, найбольш каштоўным момантам “Хронік аднаго года”.
Нягледзячы на тое, што гэты цяжкі 2020 год яшчэ не завяршыўся, Святлана Строгіна пажадала, каб наступны год быў больш шчаслівы, больш плённы, і “хай кожнаму з вас шчасціць”.
Завершыцца выстава 29 верасня.
Уладзімір Лапцэвіч. Фота: Уладзімір Лапцэвіч. Відэа: Яўген Глушкоў