У сеціве абмяркоўваюцца чуткі пра падазроную смерць жыхара вёскі Прысна-1, што пад Магілёвам.
«Наша Ніва» звязалася з жонкай мужчыны.
Аказалася, што 53-гадовы Аляксандр сапраўды нядаўна вярнуўся з Германіі. 18 сакавіка ён прыляцеў і ўжо амаль у той жа дзень адчуў сябе блага.
«Тэмпературы не было, нічога такога. Але казаў, што яму цяжка дыхаць, — узгадвае жонка мужчыны. — Паехалі мы ў бальніцу. Мужа паклалі, дыягнаставалі пнеўманію. Усё было, здаецца, у парадку, але 21 сакавіка, праз тры дні, ён раптоўна памёр».
Жанчына падкрэслівае: у Аляксандра бралі 2 аналізы на каранавірус, у аэрапорце і ў бальніцы. Абодва былі адмоўнымі.
У жонкі памерлага аналіз не бралі. Цяпер жанчына рыхтуецца да пахавання мужа.
Крыніца: “Наша ніва”