У Магілёве адбыўся першы ў нашым горадзе клубны выступ гарадзенскага гурта Dzieciuki. Канцэрт прайшоў у начным клубе CUBA ў нядзелю 15 снежня ў надзвычай патрыятычнай і сяброўскай атмасферы.
Магілёўская публіка вельмі цёпла сустрэла гасцей, у залі луналі гістарычныя нацыянальныя сцягі, народ дружна падпяваў музыкам, калі гучалі вядомыя ўжо хіты. Настрой вечару дадавалі бадзёра-пазітыўныя воклічы, што Беларусь жыве.
Dzieciuki – беларускі фолк-панкавы гурт з Гродна, які пазіцыянуе сябе як асветніцкая музычная брыгада. Тэксты бальшыні песень калектыву маюць выразную патрыятычную тэматыку і распавядаюць пра малавядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гурт заснаваны ў 2012 годзе, за гэты час выйшла тры студыйныя альбомы: «Гарадзенскі гармідар», «Рэха» і «Радыё «Harodnia» (апошні свой альбом музыкі і прэзентавалі ў Магілёве). Частка тэкстаў першага альбому была прысвечана беларускім паўстанцам розных часоў: каліноўцам, балахоўцам і «лясным братам».
Хоць Dzieciuki каманда адносна маладая, але ўжо мае пэўную вядомасць і шмат сваіх прыхільнікаў. З творчасцю Дзецюкоў звязана і некалькі гучных гісторый. Так, увосень 2014 года ў полі непадалёк ад Заслаўя музыканты здымалі відэакліп на песню «Хлопцы-балахоўцы». Пасля завяршэння здымак на месца прыехаў аўтазак з АМАПам і павёз усю здымачную групу з васямнаццаці чалавек у пастарунак. Па словах міліцыянтаў іх выклікаў мясцовы жыхар, якога напалохалі ўзброеныя людзі. Музыканты сапраўды былі «узброены» рознымі муляжамі зброі і былі апранутыя ў ваенную форму часоў Грамадзянскай вайны. Музыкам таксама было абвешчана, што на правядзенне здымак трэба мець дазвол, без якога іх дзеянні лічацца несанкцыянаванай акцыяй. Праз тры гадзіны, пасля апытанняў, хлопцы былі адпушчаныя, а зняты матэрыял супрацоўнікі міліцыі забралі на дзесяць дзён «для высвятлення зместу». Але пасля ўсіх прыгодаў кліп усё ж выйшаў і стаў досыць папулярным.
Алесь Дзянісаў — музыкант, рок-паэт, адзін з заснавальнікаў Дзецюкоў Влад «DzyaDZEN’ka» Бернат За акардэонам – Мікола «Калямба» Палякоў Бас-гітарыст і адзін з салістаў Андрэй «Пітон»Яшчэ варта дадаць, што ў першыя гады існавання Dzieciuki мелі магчымасць выступаць з канцэртамі амаль выключна за межамі Беларусі, у асноўным у Польшчы. Доўгі час Міністэрства культуры Беларусі не давала дазвол на канцэртную дзейнасць калектыву праз «нізкі мастацкі ўзровень» іх творчасці. Толькі зусім нядаўна калектыў атрымаў гастрольнае пасведчанне, але ўсё яшчэ выступае на сцэне ў цішотках з жартаўлівым адпаведным папярэджаннем.
“Увага – нізкі мастацкі ўзровень!” Пад канец музычнага шоў склад удзельнікаў гурта агучылі ў выглядзе “расстрэльнага спіса” НКВД Акрамя узгаданых вышэй удзельнікаў у склад гурта ўваходзяць гітарысты Лёха Пудзін і Андрэй Пудзін, бубнач Саня «Барабан» Рацько Моцныя пацісканні рук – як шчырая ўдзячнасць ад магілёўскіх прыхільнікаў Дзецюкоў І традыцыйнае фота на памяцьУ красавіку 2019 года гурт Dzieciuki прэзентаваў відэакліп на песню «Калі над лугам бусел праляцеў» са свайго новага альбома. Відэа было знята ў польскай вёсцы Чорная Бухта на мяжы Польшчы, Літвы і Беларусі. У мінскім клубе Re: Public адразу пасля прэм’еры кліпа прайшоў і вялікі сольны канцэрт гурта. Гэта быў першы за апошнія тры гады сольны канцэрт гурта Dzieciuki, які быў дазволены ў Мінску.
Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара