Краязнаўчая экскурсія па мясцінам, звязаным з БНР і Беларускім Нацыянальным Камітэтам, адбылася 31 сакавіка ў Магілёве.
У гэты дзень роўна сто год таму ў будынку былой жаночай гімназіі (зараз – школа №1 па вуліцы Першамайскай у Магілёве), на сходзе прадстаўнікоў партый, аб’яднанняў і таварыстваў магілёўцы падтрымалі абвяшчэнне незалежнасці БНР.
Прывёў экскурсію, удзел у якой прынялі каля 50-ці чалавек, гісторык Аляксандр Агееў, а скульптар Андрэй Вараб’ёў прэзентаваў эскіз памятнай дошкі ў гонар той падзеі. Пад час экскурсіі быў распачаты збор подпісаў пад зваротам да ўладаў на ўсталяванне шыльды на будынку школы №1.
Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара