Магілёўскі гарвыканкам стаў дасылаць магілёўцам “лісты шчасьця” с просьбай даказаць што яны не “дармаеды”. Тым, у каго гэта не атрымаецца, абяцаюць выставіць рахунак за гарачую ваду па рэальным кошце. Такі «ліст шчасця» у суполку Mogilev750 даслаў мясцовы жыхар.
Для таго каб іх вызвалілі ад аплаты камунальных паслугаў па поўным тарыфе, грамадзяне, аб працаўладкаваньні якіх дзяржава ня мае інфармацыі, павінны прадставіць пацьвярджальныя дакумэнты.
Не занятыя ў эканоміцы павінны з 1 студзеня 2019 году па поўным кошце аплачваць выдаткі за гарачую ваду, а з 1 кастрычніка 2019 году — за газ (пры наяўнасьці індывідуальных ацяпляльных прыбораў) і цеплазабесьпячэньне.
1 снежня дзяржава сфармавала спісы “дармаедаў”, у які, па словах міністра працы Ірыны Касцевіч, патрапіла каля 500 тысячаў беларусаў.
Плаціць поўны кошт за ваду, газ і ацяпленне будзе толькі беспрацоўны ўласнік жытла, ці інакш – плацельшчык, той, чыё імя ўказваецца ў «жыроўцы». Калі ж кватэра зарэгістраваная на асобу, якая працуе, а беспрацоўны проста ў ёй прапісаны, то плаціць за камуналку больш яму не давядзецца.
Якуб Ясінскі