Галоўная » Магілёўцы вучыліся народным спевам

Магілёўцы вучыліся народным спевам

Майстар-клас па беларускіх народных спевах прайшоў у Цэнтр Кола. Да магілёўскіх прыхільнікаў і аматараў аўтэнтычнай народнай музычнай творчасці завіталі госці з Мінску – старшыня Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства (СЭТ) Hanna Silivonchyk і Кацярына Аракчэева. Тэмай майстар-класу сталіся восеньскія і вясельныя песні, сабраныя пад час этнагрфічна-фальлёрных экспедыцый па Магілёўшчыне.

Аўтэнтычны фальклор – гэта народная песенная і музычная творчасць, без умяшання ў яе прафесіяналаў з мэтай апрацоўкі. Менавіта такая народная культура найбольш адпавядае асаблівасцям той ці іншай нацыі, з’яўляецца “генетычным культурным кодам”, без якога немагчыма захаванне і развіццё народа, як асобнага і ўнікальнага аб’екта ўсёй нашай цывілізацыі. Захаванне і падтрымка традыцыйнай народнай культуры, якая фармавалася цягам многіх стагоддзяў – адна з асноўных задачаў Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, 

 

Алесь Сабалеўскі, фота аўтара