Праблемы і перспектывы развіцця беларускай мовы ў Магілёве прапануе абмеркаваць Цэнтр гарадскіх ініцыятыў, адзначаючы, што яе ў горадзе на Дняпры вельмі мала.
Якая агульная карціна з беларускай мовай у Магілёве? Якія асноўныя праблемы? Як можна прышчапіць любоў да беларускай мовы маладому пакаленню? Як пашырыць выкарыстанне беларускай мовы і ці патрэбна гэта магілёўцам? На гэтыя пытанні паспрабуюць даць адказ удзельнікі «Гарадскога дыялога», які намечаны на 19.00 11 лютага ў тайм-кавярні «Неба», што на вуліцы Ленінскай, 7.
Сярод запрошаных спікераў будуць эксперты ў галіне турызму, грамадскага харчавання, культуры, адукацыі, краязнаўства, маркетынга і гарадскога развіцця.
Паводле арганізатараў, дыскусія па азначанай тэме закране выкарыстанне беларускай мовы ў адукацыі, надпісы на беларускай мовы пры пазначэннні аб“ектаў гісторыка-культурнай спадчыны і беларускую мову ў паўсядзённасці.
Уваход на «Гарадскі дыялог» вольны.
Уладзімір Лапцэвіч