Яна будзе прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Яна Паўла ІІ. Маршрут уражвае: праз Мінск у Чэнстахову, а далей Вадавіцы – Кракаў – Вена – Рым – Венецыя – Падуя – Брно – Мінск, і зноўку ў Магілёў.
Рашэнне аб правядзенні агульнабеларускай пілігрымкі было прынятае 5 студзеня на 76-ым надзвычайным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў. А арганізацыя падарожжа вернікаў у Рым шляхам святога Яна Паўла ІІ на святкаванне 100-годдзя з дня нараджэння Вялікага Папы-славяніна даручана суполцы Viam Dei – «Божым шляхам» (асноўная мэта дзеяння суполкі – дапамога людзям у духоўным узрастанні праз удзел у падарожжах па святых месцах свету).
Пілігрымка будзе доўжыцца 10 дзён, з 13 па 22 мая пад дэвізам 2020 пастырскага года ў Касцёле на Беларусі: «Адчыніце дзверы Хрысту». Запіс у пілігрымку ўжо пачаты.
Але ён будзе доўжыцца толькі да 31 сакавіка.
Вернікі наведаюць месцы, звязаныя з жыццём і служэннем Караля Юзэфа Вайтылы – святога Яна Паўла ІІ: Вадавіцы, дзе ён нарадзіўся; Кракаў, дзе ён вучыўся, а пазней быў біскупам і кардыналам; Чэнстахову, дзе ён шмат маліўся. А мэта пілігрымкі – горад сямі пагоркаў Рым. На плошчы Святога Пятра ў Ватыкане беларусы возьмуць удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Яна Паўла ІІ: святой імшы і малітве «Анёл Панскі» з Папам Францішкам.
Пасля гэтага ў адным з касцёлаў Рыма Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю святой імшы для ўдзельнікаў агульнабеларускай пілігрымкі з малітвай за Беларусь.
Магілёўская парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава месціцца па адрэсе: Магілёў, вул. Камсамольская, 4. Таксама запісацца можна па тэлефоне +375 (29) 199-88-23. Сайт суполкі Viam Dei: http://roch.by/viamdei
Аляксандр Весялоўскі