Галоўная » Меньш за мільён насельніцтва ў Магілёўскай вобласці? Калі гэта адбудзецца

Меньш за мільён насельніцтва ў Магілёўскай вобласці? Калі гэта адбудзецца

Па дадзеных Белстат («Рэгіёны Беларусі») працягваецца падзенне колькасці насельніцтва як на Беларусі, так і ў Магілёўскай вобласці, за выключэннем абласнога цэнтра і г. Горкі.

На працягу 2013-2020 гг. 1/10 частку свайго насельніцтва страцілі 16 раёнаў (з 21) вобласці: Асіповіцкі, Бабруйскі, Быхаўскі, Бялыніцкі, Горацкі, Дрыбінскі, Касцюковіцкі, Кіраўскі, Клічаўскі, Краснапольскі, Круглянскі, Крычаўскі, Мсціслаўскі, Слаўгарадскі, Чаускі, Чэрыкаўскі.

Антырэкорды, на агульным фоне, належаць раёнам: Глускаму (-16,1%), Хоцімскаму (-15,6%), Шклоўскаму (-12,6%), Клімавіцкаму (-12,4 %).

Найменьшыя страты ў Магілёўскага раёна (каля -2%).

Прырост насельніцтва ў 2013-2020 гг. назіраўся толькі ў Магілёве (+1,2%) і Горках (+3,0).

У абсалютных лічбах (тысяч чалавек) змяненне колькасці насельніцтва ў 2013-2020 гг. выглядае такім чынам:

Асіповіцкі раён з 49,7 да 45,5

г.Бабруйск з 216,1 да 211,4

Бабруйскі раён з 19,9 да 17,8

Быхаўскі раён з 33,6 да 29,9

Бялыніцкі раён з 10,8 да 9,9

Глускі раён з 15,5 да 13,0

Горацкі раён з 42,6 да 40,0

г.Горкі з 29,5 да 30,4

Дрыбінскі раён з 11,6 да 10,1

Касцюковіцкі раён з 25,4 да 22,5

Кіраўскі раён з 21,0 да 18,1

Клімавіцкі аён з 26,7 да 23,4

Клічаўскі раён з 16,0 да 14,4

Краснапольскі раён з 10,6 да 9,3

Круглянскі раён з 15,1 да 13,5

Крычаўскі раён з 33,2 да 29,2

г.Магілёў з 353,0 да 357,4

Магілёўскі раён з 42,3 да 41,5

Мсціслаўскі раён з 23,2 да 19,6

Слаўгарадскі раён з 14,3 да 12,9

Хоцімскі раён з 12,2 да 10,3

Чавускі раён з 20,2 да 17,8

Чэрыкаўскі раён з 14,5 да 13,1

Шклоўскі раён з 29,3 да 25,6

Нягледзячы на прырост насельніцтва за гэты перыяд, Магілёў  па колькасці насельніцтва “здаў” пазіцыі і перамясціўся з 3 месца (пасля Мінска і Гомеля) на 5-е месца: яго апярадзілі Віцебск і Гродна. Паміж Магілёвам (5 месца) і Брэстам (6 месца) розніца невялікая (17,1 тыс.). Калі ўлічыць сучасныя тэмпы прыростаў насельніцтва ў разглядаемы перыяд Магілёва (+1,2) і Брэста (+6,0), іншыя фактары, то можна канстатаваць, што Магілёў будзе на 6-м месцы каля 2025 г.

Магілёўская вобласць скараціла сваё насельніцтва (2013-2020 гг.) з 1023,5 да 1014,0 тысяч чалавек. Тэмпы скарачэння такія, што насельніцтва будзе ніжэй за парог у 1 млн. чалавек ўжо у 2022 г.

Даведка:

Насельніцтва Магілёўскай вобласці (тыс. чалавек) па гадах:

1940 г. – 1416,5

1959 г. – 1116,9

1970 г. – 1227,0

1979 г. – 1248,8

1989 г. 1279,8

1999 г. 1212,8

2009 г. 1097,3.