Затрыманныя, а затым адпушчаныя магілёўская журналістка Tut.by Анжаліка Васілеўская і незалежны блогер, карэспандэнт 6tv.by Алесь Сабалеўскі сталі сведкамі па «мерапрыемстве», што адбылося 19 чэрвеня на вуліцы Першамайскай у Магілёве. Да панядзелка, 22 чэрвеня, затрыманы мясцовы жыхар Аляксандр Спірыдонаў.
Васілеўская і Сабалеўскі былі затрыманыя на Першамайскай, дзе некалькі соцень людзей стаялі на тратуары. Блукаючыя там супрацоўнікі міліцыі даводзілі да людзей, што яны могуць быць прыцягнутыя да адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу. І гэта пры тым, што ніякага мітынгу не было.
Журналістку і блогера без тлумачэння прычын пасля затрымання завезлі ў Ленінскій РАУС Магілёва. Паводле затрыманых, ім не патлумачылі іх правы, прынамсці, перад апытаннем. Потым аказалася, што яны праходзяць сведкамі па «мерапрымству» – так стаянне людзей на цэнтральнай вуліцы гораду называе міліцыя. Прыкладна праз гадзіну была адпушчана Васілеўская, а недзе праз дзве – Сабалеўскі.
Як распавёў «Магілёўскаму рэгіёну» праваабаронца Барыс Бухель, да 22 чэрвеня ў пастарунку будзе знаходзіцца яшчэ адзін затрыманы Аляксандр Спірыдонаў. Што яму інкрымінуецца, пакуль невядома. Бухель не выключае, што затрыманных на Першамайскай можа аказацца больш.
Уладзімір Лапцэвіч