Міністэрства аховы здароўя Ізраіля апублікавала спіс патэнцыйна небяспечных на захворванне на кавід краін. Медыкі парэкамендавалі грамадзянам устрымацца ад паездак у Беларусь, Малдову, Румынію, Расію і Турцыю з-за ўзроўню захворвання каронавірусам. Сам Ізраіль знаходзіцца на парозе выхаду з чацвёртай хвалі пандэміі.
Міністэрства аховы здароўя парэкамендавала насельніцтву ўстрымлівацца ад паездак у краіны, у дачыненні да якіх дзейнічаюць “строгія папярэджання” з-за асцярогі росту захворвання. Па дадзеных ізраільскіх медыкаў, гэтыя краіны, найхутчэй, у бліжэйшыя тыдні ўвойдуць у спіс “чырвоных”, і туды будзе забаронена ездзіць. Тычыцца гэта і Беларусі.
Тым часам, у самім Ізраілі працягвае імкліва скарачацца колькасць пацыентаў, якія знаходзяцца ў цяжкім стане пасля заражэння каронавірусам. Як заявіў генеральны дырэктар міністэрства аховы здароўя прафесар Нахман Аш, паказчыкі захворвання каронавірусам сведчаць пра тое, што Ізраіль знаходзіцца на парозе выхаду з чацвёртай хвалі.
У сераду абвешчана, што бацькі, чые дзеці заразіліся каронавірусам, больш не будуць абавязаны сядзець разам з імі на каранціне. Рашэнне распаўсюджваецца на тых бацькоў, якія былі вакцынаваны або перахварэлі каронавірусам на працягу апошніх шасці месяцаў, а таксама на тых, хто зрабіў трэцюю прышчэпку ад COVID-19.
Па стане на 13 кастрычніка, у Ізраілі 412 пацыентаў знаходзяцца ў цяжкім стане з COVID, з іх 178 падлучаныя да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. За мінулыя суткі было выяўлена 1 793 новых выпадкаў заражэння. Усяго было праведзена 105 658 тэстаў. З пачатку пандэміі ў Ізраілі ад каронавіруса памерлі 7 959 чалавек.
Ізраільцяне давяраюць сваёй афіцыйнай статыстыцы. Пры гэтым выхадцы з Беларусі здзіўляюцца беларускай статыстыцы, якая паказвае раўнамерны рост памерлых на 1 чалавека ў дзень. У Ізраілі колькасць такіх выпадкаў за мінулы месяц вагалася ад 10 да 50 у дзень пры амаль аднолькавай з Беларуссю колькасці насельніцтва. Такія статыстычныя арэлі цалкам натуральныя для краіны з насельніцтвам каля 9 млн чалавек.
Леў Ар’е