Улады Расіі прынялі рашэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю. Напярэдадні гэтая інфармацыя прагучала на адным з расійскіх тэлеканалаў. У панядзелак яе агучыў прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін.
“Мы таксама прынялі рашэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю для перамяшчэння людзей, зрабілі шэраг іншых папераджальных крокаў”, — цытуе словы Мішусціна ТАСС.
Атрымліваецца, што беларуска-расійская мяжа застаецца адкрытай для перамяшчэння тавараў.
Прэм’ер-міністр Расіі падкрэсліў, што і далей будуць прымацца захады для абароны краіны “ад гэтай новай пагрозы”. Паводле яго слоў, стаіць задача недапушчэння масавага распаўсюду каранавіруса.
Расія стала апошняй суседкай Беларусі, якая закрыла сваю граніцу з нашай краінай. Раней гэта зрабілі Украіна, Польшча, Літва і Латвія.