«Белсат» на Мсціслаўшчыне. Манастыр Пустынкі, вёскі Буліна і Малая Багацькаўка. Адведалі святое месца, пабачылі цуды ды спрабавалі замовіць экскурсію ў доме-музеі Максіма Гарэцкага.
Але перад усім адведалі сталых людзей – забытых Богам і людзьмі. Умовы іх жыцця, абыякавасць уладаў і блізкіх, закінутасць і заняпад. Боль гэтых месцаў прашыў наскрозь. Так дажывае беларуская вёска паблізу мяжы з Расеяй. Так жыве самы бедны рэгіён Магілёўшчыны.
Працяг – у сюжэце.
Сяргей Падсасонны, belsat.eu