18 мая святкаваўся Міжнародны дзень музеяў, а 21-22 мая адбылася досыць папулярная акцыя “Ноч музеяў”, якая таксама мае міжнародны характар. Відавочна, што ў розных музеях розныя магчымасці па правядзенню падобных мерапрыемстаў і прыцягненню наведвальнікаў ва ўстанову культуры. Тым не менш агульны стан музейнай справы на Магілёўшчыне перажывае не лепшыя часы, а некаторых краязнаўчыя музеі па тэматычным напаўненні засталіся такімі ж, як дваццаць ці трыццаць гадоў таму. Не сакрэт, што сфера культуры ў нашай дзяржаве фінансуецца па рэшткавым прынцыпе і шмат якія ўстановы культуры (музеі, дамы культуры і інш.) “влачат жалкое существование”. Гэта прыводзіць да таго, што ў многіх раённых краязнаўчых музеях практычна няма спецыялістаў, а часам нават проста людзей з вышэйшай адукацыяй. Такая з’ява, натуральным чынам, негатыўна адбіваецца на развіцці музейнай сферы, якія рухаецца вельмі павольна, знаходзячыся ў досыць сумным выглядзе.
Наогул музеі, якія знаходзяцца ў невялікіх гарадах і мястэчках мусяць выконваць ролю культурнага цэнтра, месца, дзе можна атрымаць глыбокія веды па гісторыі сваей радзімы. Возьмем, да прыкладу, Чэрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей, які быў заснаваны ў 1983 годзе, а адкрыты для наведвальнікаў у 1986 годзе. Стварэнне гэтай установы культуры звязана з імём дырэктара, былога ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, настаўніка гісторыі і геаграфіі Рудзікава Фёдара Цярэнцьевіча. Экспазіцыя Чэрыкаўскага гісторыка-краязнаўчага музея на сённяшні дзень складаецца з пяці рознатэматычных залаў: прыроды, дарэвалюцыйнага перыяду гісторыі, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Леменскай школы-камуны, Вялікай Айчыннай вайны. Акрамя таго існуе адзін выставачны зал для часовых экспазіцыйных праектаў. Кожны з залаў мае сваю адметнасць. Напрыклад, у зале, які прысвечаны дарэвалюцыйнаму перыяду гісторыі, у экспазіцыі знаходзяцца косці, бівень і поўсць маманта, што прыцягвае ўвагу наведвальнікаў. У гэтым жа зале знаходзіцца рэканструкцыя сялянскай хаты.
Асноўны фонд Чэрыкаўскага гісторыка-краязнаўчага музея налічвае больш за 8,6 тысячы адзінак музейных прадметаў і 3,6 тысячы адзінак прадметаў навукова-дапаможнага фонда. Асноўнымі калекцыямі, Якія прадстаўлены ў музеі, з’яўляюцца: «Прадметы побыту», «Этнаграфія», «Дакументы», «Фотадакументы», «Нумізматыка». Асабліва багатая калекцыя тканых рэчаў: рушнікоў, абрусаў і посцілак, народных строяў і інш. Сапраўды, не кожны музей можа пахвастацца багаццем раздзела “Этнаграфіі”.
Калі звярнуць увагу на раздзелы экспазіцыі Чэрыкаўскага музея, то можна зразумець, што яны практычна не змяняліся з сярэдзіны 1980-х гг., а тэматычная напоўненасць экспазіцыйных залаў характэрна для беларускіх музеяў ў савецкі час. Так, натуральна, нейкія карэктывы і змены былі, аднак глабальна нічога не змянялася ў гэтым музеі практычна больш за 30 год. Гэткі музей у музеі, бо экспазіцыйнае абсталяванне і нават афармленне залаў стварае падобную атмасферу закансерваванасці часу. Ні ў якім разе не хачу сказць, што супрацоўнікі музея не працуюць, бо папаўняюцца фондавая калекцыі, пішуцца хоць якія-небудзь даследчыя работы по вывучэнню народных традыцый і мясцовай гісторыі, вядуцца краязнаўчыя вышукі. Больш за тое, у межах дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2011-2015 гг. у 2015 годзе былі набыты 18 адзінак музейнага фонда: таксідэрмічныя скульптуры, антыкварная мэбля і два касцюма. Таксама ёсць спробы праводзіць вясельны абрад, Каляды, якія адбываюцца як у музеі, так і за яго межамі. Аднак магчымасці музея больш чым сціплыя, а на неактуальнасць экспазіцыі і адпаведна падачы матэрыяла ў ёй не звяртаецца ўвагі. Відавочна, што сукупнасць эксрэсленых фактараў прыцягвае вельмі малую аўдыторыю, большасць з якіх з’яўляюцца школьнікі, якія часта туды трапляюць «добровольно-принудительно». Верагодна, што і ўзровень супрацоўнікаў музея не дазваляе крытычна падыйсці да асэнсавання зместу экспазіцыі, бо часам у раённыя музеі трапляюць выпадковыя людзі.
Крыху больш пазітыву ў Чавускім гісторыка-краязнаўчым музеі. Гісторыя стварэння музея бярэ свой пачатак з вясны 1990 г., калі ўпраўленнем культуры Магілёўскага аблвыканкама было прынята рашэнне аб стварэнні Чавускага гісторыка-краязнаўчага музея, першым дырэктарам якога стаў Сырадоеў Пётр Міхайлавіч. З 1993 года раённы музей стаў лакалізавацца ў двухпавярховым цагляным будынку дарэвалюцыйнай пабудовы (1902 г.), у якім знаходзіцца да сённяшняга часу. 7 мая 1996 года музей прыняў першых наведвальнікаў. Экспазіцыя Чавускага музея першапачаткова размяшчалася ў пяці залах, крыху пазней быў яшчэ далучана экспазіцыя аддзела прыроды. У кастрычніку 2001 года быў адкрыты зал «Пасляваеннае развіццё раёна».
На сенняшні дзень музейная экспазіцыя знаходзіцца ў 9 залах: «Прырода роднага края», «Падводны свет нашых рэк», «Прырода і экалогія», «Археалогія», «Этнаграфія», «Даваенны перыяд»», «Раён у гады Вялікай Айчыннай вайны», «Вызваленне», «Пасляваеннае развіццё раёна». Экспазіцыя расказвае аб гісторыі Чавускага края, аб знакамітых земляках і ваенным ліхалецці на тэрыторыі Чавускага раёна. Сення ў фондах музея больш за 11 тысяч прадметаў. Найбольш цікавымі і багатымі калекцыямі з’яўляюцца раздзелы фондаў «Археалогія», «Этнаграфія», «Дакументы», Фотадакументы». Вілавочна, што супрацоўнікамі музея перыядычна праводзіцца работа па абнаўленню і ўдасканальванню экспазіцыі. Тым не менш тэматычная напоўненасць залаў патыхае тэндэнцыямі 1980-х гг., якія існавалі ў музейнай справе ў савецкія часы. На вялікі жаль, новыя падыходы па стварэнню экспазіцыйнай прасторы вельмі марудна і з цяжкасцямі даходзяць да раённых краязнаўчых музеяў. Чавускі гісторыка-краязнаўчы музей прыклад гэтых словаў.
Прыклад слабай напоўненасці экспазіцыйных плошчаў можна знайсці ў Крычаўскім гістарычным музеі. З лютага 2008 г. музей стаў размяшчацца ў помніку архітэктуры XVIII стагоддзя – палацы Пацёмкіна-Галынскіх. Галоўнай мэтай экспазіцыі з’яўляецца ўзнаўленне музейнымі сродкамі розных падзей з жыцця края ў розныя гістарычныя эпохі на падставе стварэння шэрагу навуковых рэканструкцый інтэр’ераў, упісаных у прастору канкрэтнага помніка архітэктуры. Гістарычная рэканструкцыя прадстаўлена наступнымі інтэр’ернымі заламі: «Гісторыя палаца» – інтэр’ерны зал у стыле «зімняга саду» з тэматычнай экспазіцыяй,; «Пакой кіраўніка маёнткам», «Буфетная», «Сталовая», «Канапная», «Будуар», «Дзявоцкая»; «Кабінет-бібліятэка» – тэматычная экспазіцыя по гісторыі Крычаўскага графства і г. Крычава ў 1772 г. – пачатку XX ст. з элементамі інтэр’ера XVIII – XIX стст.; «Рыцарскі зал» – экспазіцыя па гісторыі Крычаўшчыны з старажытнасці да 1772 г. з элементамі інтэр’ера XVII – 1-й паловы XVIII ст.; «Парадны зал» – з асобнымі элементамі інтэр’ера, якія перадаюць настрой бальнай залы эпохі Кацярыны II (выкарыстоўваецца як канцэртна-лекцыйны зал). Залы глядзяцца эфектна, аднак слабая запоўненасць экспанатамі, якія звязаны менавіта з гісторыяй Крычава. Варта адзначыць, што ў помніку архітэктуры XVIII стагоддзя, дзе знаходзіцца музей і мясцовы ЗАГС праходзяць мерапрыемствы ў стылі Кацярыны і Пацёмкіна, што не актуалізуе мясцовую, а тым больш беларускую гісторыю. У бальнай зале вісіць вялікі партрэт Кацярыны ІІ, а ў адным кабінеце бібліятэкі знаходзіцца зямля гістарычнай радзімы «светлейшего князя Григория Потемкина». Нягледзячы на тое, што агульная колькасць адзінак захоўвання фондавых прадметаў складае больш за 18,6 тысяч адзінак, тым не менш экспанатаў, якія адлюстрозваюць мясцовую гісторыю вельмі мала. Яны пераважна размешчаны ў частцы музейнай экспазіцыі «Рыцарскі зал», дзе знаходзіцца макет дзядзінца.
Канешне нельга ўсё азмрочваць і выстаўляць у негатыўным сэнсе. Трэба адзначыць, што ў 2015 годзе свае дверы адчыніў «Слаўгарадскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей», які ўжо на сённяшні дзень налічвае пару тысяч фондавых адзінак. Паказчыкі колькасці наведвальнікаў таксама сведчаць пра тое, што музей заўсёды прыцягвае ўвагу розных пакаленняў людзей і будзе заўсёды запатрабаванай культурнай установай. У 2015 годдзе музей наведалі 1,4 тысяч чалавек, а ў 2016 г. – 2,2 тыс. человек, што з’яўляецца добрым паказчыкам для музея маленькага горада,
Такім чынам, у развіцці музейнай сферы існуюць як пазітыўныя тэндэнцыя, так і маса негатыву, які трэба ў будучыні выпраўляць, каб музейныя ўстановы прыцягвалі наведвальнікаў і знаёмілі людзей з сапраўднай гісторыяй уласнага края.
Алесь Крыжэвіч