Другога верасьня, пасля доўгага рамонту, нарэшце адчыняць музей Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве. Інфармацыя аб адкрыцці з’явілася сёння на будынку музея.
Нагадаем, што дом-музей быў зачынены на рэтаўрацыю з 2013 года.
Будынак музея – гістарычная каштоўнасць. Гэты будынак быў пабудаваны ў канцы XVII – пачатку XVIII стагоддзя як жылы дом старадаўняга купецкага роду Аношек. У канцы XVIII стагоддзя ён лічыўся лепшай каменнай пабудовай у горадзе. У траўні 1780 года менавіта тут спыняўся на начлег аўстрыйскі імператар Іосіф II падчас сустрэчы з расійскай імператрыцай Кацярынай ІІ. З 1815 года і да 1918 года ў гэтым доме размяшчаўся Магілёўскі дваранскі дэпутацкі сход. У 1918 годзе гэты дом отдалі пад цэнтральную гарадскую бібліятэку, пазней яго выкарыстоўвалі як інтэрнат Магілёўскага педінстытута. З 1982 года – музей мастака В. К. Бялыніцкага-Бірулі.
Якуб Ясінскі, фота: Алесь Сабалеўскі