Галоўная » Музыка Леанід Паўленак выйшаў з Магілёўскага ІЧУ (Відэа)

Музыка Леанід Паўленак выйшаў з Магілёўскага ІЧУ (Відэа)

Леанід Паўлёнак – бубнач гурта “Рэха”.

Музыкаў гурта «Рэха» уключна з іх лідарам Анндрэем Такіндангам затрымалі вечарам 7 лістапада пасля выступу на дваровым канцэрце ў Каменнай Горцы. Сілавікі спынілі таксоўку, у якой яны ехалі. Музыкам далі па 15 сутак арышту, частку з гэтага тэрміну Леанід Паўлёнак правёў у Магілёўскім ІЧУ.

Яшчэ адзін з удзелікаў “Рэха”, бас-гітарыст Кастусь Лісецкі, з Магілёўскага ІЧУ патрапіў у нашу лякарню – у яго выявілі COVID-19.

Алесь Сабалеўскі