Пра тое, што працаўнікам часткова даюць выплату вырабамі хлебазаводу, паведаміла ў «Facebook’у» мясцовая жыхарка.
Паводле дзяўчыны, работнікі прадпрыемства пацвярджаюць, што ім давалі зарплату часткова грашыма, часткова хлебам і палачкамі, аднак ніхто адкрыта каментаваць сітуацыі не хоча, бо баіцца згубіць працу, якой і так няма.
На хлебазаводзе інфармацыю зняпраўдзілі. У бухгалтэрыі паведамілі, што пра аплату працы хлебам не чулі.
«Першы раз чую, што мы заробак выплачваем кукурузнымі палачкамі і хлебам. Мы заробак аддаем грашыма. У інтэрнэце раздзімаюць. У нас можна праз дамову браць харчы з крамы, але гэта не замест заробку, а дабравольна. Або бярэш грашыма, або набываеш у краме тое, што хочаш».
«Белсат» будзе высвятляць сітуацыю.
ДР, belsat.eu