Галоўная » На палітзняволеную Ксенію Луцкіну завялі яшчэ адну крымінальную справу

На палітзняволеную Ксенію Луцкіну завялі яшчэ адну крымінальную справу

Пра гэта распавяла заснавальніца «Прэс-клуба» Юлія Слуцкая:

— На ўсіх допытах мы заўсёды казалі, што Ксенія і яе аператар не маюць ніякага дачынення да дзейнасці «Прэс-клуба». Ксенія адзін раз удзельнічала ў хакатоне, і яе праект быў у ліку пераможцаў. Я бачыла яе ўсяго адзін раз у «Прэс-клубе» і тое мімаходзь. Другі раз убачыла яе ўжо ў Следчым камітэце. Не ведаю, ці прапаноўвалі ёй напісаць прашэнне. Мне вядома, што цяпер ёй прад’яўлена новае абвінавачванне па іншым артыкуле.

Нагадаем, у выніку памілавання ўчора на свабоду выйшлі фігуранты справы «Прэс-клубу»: Юлія Слуцкая, Ала Шарко, Сяргей Альшэўскі і Пётр Слуцкі. За кратамі застаюцца былыя супрацоўнікі БТ: палітзняволеная Ксенія Луцкіна і Дзяніс Сакалоўскі. Па інфармацыі «Нашай Нівы», Луцкіна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні.

Падтрымаць Ксенію: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Ксенія Алегаўна Луцкая

viasna96