Галоўная » На станцыі Камунары магазін рытуальных паслуг аформлены ў колеры дзяржаўнага сцяга

На станцыі Камунары магазін рытуальных паслуг аформлены ў колеры дзяржаўнага сцяга

Міжволі ўзнікаюць нейкія сумныя асацыяцыі…

Праз дарогу ад будынка чыгуначнага вазкала на станцыі Камунары ў Касцюковіцкім раёне знаходзіцца будынак крамы, пабудаваны ў савецкі час. Абкладзены ён старой чырвонай пліткай, а кампазіцыі з плітак белага колеру ў верхняй частцы будынка ствараюць “псеўдабеларускі арнамент”.

У нямалым па памерах будынку досыць шырокія вокны, аформленыя у чырвона-зяленых колерах. На фасадзе крамы шыльда, якая таксама аформлена ў чырвона-зялёных колерах з белай паласой пасярэдзіне. Каларыстыка адпавядае дзяржаўнаму сцягу, які зараз вісіць паўсюдна: ад вёсак да вялікіх гарадоў.

Праўда, на шыльдзе будынка на станцыі Камунары напісана наступнае:

 “Костюковицкое РАЙПО

          РИТУАЛ”

Пры гэтым праз вокны можна убачыць штучныя кветкі, якія звычайна кладуцца на могілкі.

Невядома, што хацелі сказаць вось такім своеасаблівым рэкламаваннем рытуальных паслуг супрацоўнікі Касцюковіцкага РАЙСТА. Магчыма, тое, што колеры дзяржаўнага сцягу касцюкоўцы будуць любіць і на тым свеце.

Аднак міжволі ў думках узнікае і зусім іншы варыянт тлумачэння такой апантанай любові…

Хведар Прылёпаўскі