Галоўная » На трасе Мінск — Магілёў маршрутку выкопвалі з сугроба з дапамогай трактара (Фота)

На трасе Мінск — Магілёў маршрутку выкопвалі з сугроба з дапамогай трактара (Фота)

На трасе Мінск — Магілёў праз практычна нулявую бачнасць і заснежаныя дарогі ў сугроб уляцела маршрутка. Ніхто не пацярпеў, але выкопваць яе давялося з дапамогай трактара, паведамляе “Еўрарадыё”.

“Маршрутка ўляцела ў сугроб. Раскопкі і штурханне не дапамагло. Вялікагруз, які ехаў міма, таксама сеў, бо быў пусты. Сталі адкопваць і яго — не дапамагло. Прыехала дапамагчы фура — таксама не справілася. Нарэшце з боку Магілёва прыехаў экскаватар, адкапаў і выцягнуў”, — апісваюць відавочцы.

Сітуацыя на дарогах у Беларусі 13 лютага была цяжкай. У многіх раёнах краіны працягваецца мяцеліца, якая пачалася некалькі дзён таму. Па паўднёвым усходзе ідзе моцны снег. Дарогі занесеныя, камунальнікі не паспяваюць іх расчышчаць. Усё гэта варта ўлічыць пры складанні планаў на бліжэйшыя дні.

Фота: Ірына Сідарок