28 жніўня па запрашэнню віцебскіх сяброў магілёўская дэлегацыя Руха “За свабоду” пабывала ў вёсцы Пагосцішчы Лёзненскага раёна на адкрыцці помніка Ігнату Будзіловічу, удзельніку паўстання 1863 года і растралянага ў аршанскай турме роўна 156 год таму. Помнік – вынік намаганняў мясцовых краязнаўцаў і грамадскіх аб’яднанняў. Мясцовыя ўлады ў ролі назіральнікаў, але і не перашкаджалі.
Ігнат Будзіловіч, 21-гадовы падпаручнік артылерыст расійскага войска, падтрымліваў у той час цесныя сувязі з Людвікам Звяждоўскім, паплечнікам Кастуся Каліноўскага.
У красавіку 1863 годзе Ігнат пакінуў месца службы і далучыўся да паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Амаль месяц ён навучаў мудрасці вайсковай службы падначалены атрад касінераў з 30 чалавек. Але калі яны выступілі на злучэнне з “каліноўцамі” паступова рады іх выраслі да 84 воінаў-паўстанцаў. У канцы красавіка 1863 году пад вёскай Пагосцішчы атрад Ігната Будзіловіча ўступіў у бой з царскімі войскамі і быў разбіты. Будзіловіча арыштавалі, пасьля чатырохмесячнага следзтва ён быў асуджаны ваенным судом да расстрэлу. Прысуд быў прыведзены ў выкананне 28 жніўня 1863 году ў Оршы.
У 1998 годзе намаганнямі мясцовай актывісткі Алены Іванаўны Грачышнікавай пачалі рыхтаваць месца для помніка Ігнату Будзіловічу, які і быў пабудаваны ў 2006 годзе (аўтар А.Бурак).
Але з цягам часу на помніку з’явіліся трэшчыны і было вырашана побач пабудаваць новы помнік. Ініцыятарам выступіў каардынатар ПАГА “Рух “За свабоду” па Аршанскаму раёну Юры Нагорны. Рэальную дапамогу ў будаўніцтве аказала зноў-такі аршанская арганізацыя “Звяз” на чале з Ігарам Казмерчаком. Таксама дапамагалі Бахмацкі Мікалай, Генадзь Шэпелеў і цэлы рад іншых свядомых віцебчан.
На адкрыцці помніка было шмат людзей
Уступнае слова на адкрыцці помніка зрабіў Юры Нагорны
Выступіў Ігар Казмерчак
Помнік адкрываюць Юры Нагорны і Алена Грачышнікава
Таксама выступілі
Паліна Качаткова
Яўгенія Казлова
Вольга Быкоўская
Тацяна Севярынец
Юрась Копцік
Міхась Булавацкі
На свяце прысутнічалі вучні Лёзненскай школы №1, удзельнікі школы “Юны журналіст” пры Лёзненскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі.
Магілёўская дэлегацыя
Шклоўскія “рухавікі”
З Алесем Грудзіна
Міхась Булавацкі і Алесь Грудзіна
З Вольгай Быкоўскай і Юрыем Нагорным
З Вольгай Быкоўскай і Палінай Качатковай
І як квінтэсэнцыя свята з вуснаў Юрыя Нагорнага прагучала “Нам патрэбна незалежная Беларусь”.
Мы атрымалі вялікае натхненне для далейшай працы на краязнаўчаму шляху, але і па барацьбе за незалежнасць Беларусі.
Петр Мігурскі