Магілёўскі заасад у Буйнічах шукае новыя формы работы і да навагодніх святаў падрыхтаваў “Навагодні квэст” і адкрыў сядзібу Дзеда Мароза. Гасцей заасада чакае і шэраг іншых прыемных сустрэч і сюрпрызаў.
Навагоднія святы работнікі заасада Магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа імя К.П. Арлоўскага сустракаюць у добрым настроі. Ім ёсць чым ганарыцца.
За мінулы год тут з’явіўся двухгадовы леў з Казахстана – жывы сімвал Магілёва. Ільву ўсяго 2 гады, ён нарадзіўся ў Прыморскім краі і звыклы да суровых зімаў. Акрамя льва заасад атрымаў яшчэ аднаго драпежніка сямейства каціных – сапраўдную прыгажуню пуму. Разам з драпежнікамі ў магілёўскі заасад прыехалі дзве шыншылы і яноты-паласкуны. Жывёлы прыехалі да нас з заапарка Караганды.
З ліпеня Магілёўскі заасад стаў інклюзіўным. Раз на тыдзень сем’і з дзецьмі, якія знаходзяцца ў магілёўскім цэнтры паліятыўнай дапамогі, бясплатна прыходзяць размаўляць з жывёламі.
Вось і навагодняя праграма заасада прыемна здзіўляе. Тут у пераднавагоднія і навагоднія святы будзе працаваць сядзіба Дзеда Мароза і распрацаваны спецыяльны навагодні квэст. У выніку ў гасцей будзе магчымасць не толькі сустрэцца з Дзедам Марозам і Снягуркай, з героямі казкі “12 месяцаў”, але і паразмаўляць з Бабай Ягой і Лесавіком, прайсці па мосце жаданняў каб усе самыя запаветныя мары спраўдзіліся. Арганізаваны для ўдзельнікаў святочных мерапрыемстваў і тэатралізаванае прадстаўленне ля навагодняй ёлкі.
Прагулка па магілёўскім заасадзе – выдатны варыянт для адпачынку. Аформлены ў заасадзе і тэматычныя фотазоны – дзе можна зрабіць прыгожыя святочныя зімовыя фотаздымкі.
Святочная праграма працягнецца да 7 студзеня. Пачатак дзённых прадстаўленняў а 12.00, а вячаровых – а 17.00.
Алесь Верасень
фото: mogilevnews.by