20 снежня ў Клімавіцкім раённым краязнаўчым музеі адбудзецца навукова-краязнаўчая канферэнцыя “Усходняя Беларусь у 1920-я гады: да 95-годдзя Калінінскай акругі”, інфармуе газета “Родная ніва”.
У канферэнцыі прымуць удзел: прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Аляксандр Коласаў; выкладчык кафедры ”Гуманітарныя дысцыпліны” БРУ Яраслаў Хомчанка; старшыня Магілёўскай гарадской арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” Алег Дзьячкоў, краязнаўцы, гісторыкі Магілёўшчыны і Клімаўшчыны.
Пачатак мерапрыемства ў 10.00.
Фота: rodniva.by