У шпіталізаваных у Магілёве траіх людзей з падазрэньнем на кітайскі каранавірус лябараторна выявілі дакладны дыягназ. І гэта не каранавірус, распавяла Tut.by прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Беларусі Юлія Барадун.
Паводле Юліі Барадун, каранавірус у Магілёве не пацьверджаны.
29 студзеня ў Магілёве з падазрэньнем на каранавірусную інфэкцыю шпіталізавалі дваіх жыхароў Магілёва, якія адпачывалі непадалёк ад узьбярэжжа Кітаю на астравах і вярталіся ў Беларусь зь перасадкай у Кітаі. Яны адчулі недамаганьне і зьвярнуліся да мэдыкаў.
Пазьней стала вядома, што яшчэ адзін жыхар Магілёва, які вярнуўся з Кітая, таксама зьвярнуўся да лекараў. 28 студзеня з падазрэньнем на каранавірус пад Менскам шпіталізавалі дальнабойніка, які нядаўна вярнуўся з Кітая. Апасеньні таксама не пацьвердзіліся.