Расійскі Youtube-блогер Юрый Дудзь апублікаваў інтэрв’ю з Алегам Саўчанкам – лідарам беларускага рэп-гурта ЛСП. Каб гэтая размова адбылася, Дудзь на некалькі дзён прыехаў у Мінск. Ён наведаў канцэрт, які ЛСП 7 красавіка далі ў Falcon Club.
Скрыншот з праграмы “вДудь”.Рэпер, вядомы як Алег ЛСП, адказаў на традыцыйныя пытанні Дудзя, накшталт заробкаў і стаўлення да Oxxxymiron’а. Але ў адным месцы журналіст зрабіў выключэнне. Звычайна ён пытаецца ў суразмоўцаў, што б яны сказалі, калі б раптам сустрэліся з Пуціным. У пытанні да Алега ЛСП замест прэзідэнта Расіі фігураваў Лукашэнка.
Інтэрв’ю цягнулася больш за гадзіну. Рэпер распавёў пра супрацу з Ромам Англічанінам, які загінуў улетку 2017 года, пра шалёную патэнцыю Пятра Клюева, які замяніў яго ў ЛСП, пра вернасць дзяўчыне і пра тое, як у дзяцінстве закахаўся ў “Міс Беларусь” Вольгу Неўдах. І яшчэ шмат пра што.
Цалкам інтэрв’ю можна паглядзець тут. Асцярожна, там 18+ і шмат бруднай лаянкі:
Крыніца: euroradio.fm