У сераду 2 чэрвеня ў магілёўскай тайм-кавярні “Неба” адбылася танцавальна-спеўная вечарына фармату #skyjam.
Падобная музычная імпрэза прадугледжвае не простае назіранне за выканаўцамі, а і актыўнае далучэнне ў культурны “працэс” усіх удзельнікаў вечарыны.
Спявалі і танчылі на “Небе” суполкі “Беларускія народныя танцы ў Магілёве” і “Беларускія народныя спевы ў Магілёве” з падтрымкай дудароў Кастуся Канцавога і Сяргея Кулагіна.
Акрамя спеваў і танцаў на прыканцы імпрэзы ўсе ўдзельнікі вечарыны згулялі ў народную гульню-карагод “Явар”.
Тэкст і відэа: Алесь Сабалеўскі