Як вядома, у кожным чалавеку жывуць свае тараканы, і яны ў кожнага вельмі розныя па ўзроўню развіцця, па інтэлекту ці іншым асаблівасцям. Часам, калі двое людзей сустракаюцца і пачынаюць весці кожны сваю інтэлектуальную гульню, гэтыя тараканы могуць справакаваць амаль тэатральную гісторыю, смешную да слёз, але з сур’ёзным падтэкстам.
Чарговую прэм’еру падрыхтаваў для аматараў тэатральнага мастацтва Магілёўскій драматычны тэатр. На малой сцэне тэатра 4, 5 і 14 сакавіка можна паглядзець камедыю «Акадэмія смеха» – гісторыю пра адзінства супрацьлегласцяў, аб складаным, загадкавым працэсе сумеснай творчасці, аб чалавечай самотнасці, а яшчэ аб тым, што чалавека ніколі нельга дазнацца да канца. Кожны глядач, знаходзіць у гэтай гісторыі нешта вельмі важнае для сябе, не гледзячы на тое, што справа адбываецца ў далёкай Японіі і ў далёкім 1940 годзе.
Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля Андрэй Каралевіч ахарактарызаваў жанр сваёй працы як «пошукі смешнага ў 1-м акце» і прыдумаў незвычайную трактоўку твора. Дадзеная пастаноўка будзе яго рэжысёрскім дэбютам. Аўтар аднайменнай п’есы – прызнаны японскі камедыёграф Кокі Мітані, пераклаў тэкст з ангельскай мовы Дзмітрый Лебедзеў.
Сваіх тараканаў на сцэне прэзентуе бліскучы акцёрскі дуэт: Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Васіль Галец і Мікалай Раманоўскі.
Рэкамендаваны узрост: 16+
Кошт квітка: 10 і 9 рублёў
Білеты – у касе тэатра, у распаўсюджвальнікаў і на сайце kinoteatr.megamag.by
Спасылка на онлайн-продаж квіткоў: kinoteatr.megamag.by/newsdesk_info.php?newsdesk_id=4650
Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара
Больш фота: