Адзін з лідэраў пратэстаў 2020 года ў Магілёве Валадар Цурпанаў з 5 лютага 2021 года адбывае пакаранне – тры гады абмежавання волі ў райцэнтры Круглае Магілёўскай вобласці.
Ён – адзін з яскравых персон грамадскага руху горада на Дняпры, вядомы сваімі ідэямі і ініцыятывамі на карысць простых людзей. І падчас беларускай рэвалюцыі 2020 года Цурпанаў праявіў сябе як нязломны змагар за дэмакратыю, свабоду і правы чалавека.
Пра гэта – у сюжэце “Нескароны пратэст магілёўскага праўдаруба”.