Галоўная » Нігерыйцы ў Слаўгарадскім раёне чакаюць рэгістрацыі свайго статусу ў якасці бежанцаў

Нігерыйцы ў Слаўгарадскім раёне чакаюць рэгістрацыі свайго статусу ў якасці бежанцаў

Пакуль у Беларусі, на чале з Прэзідэнтам, чакаюць ад Еўразвязу адказаў на пытанне па 2 тысячам  бежанцаў, якія знаходзяцца ў лагеры на беларуска-польскай мяжы. У Слаўгарадскім раёне актыўна вырашаюць пытанні па рэгістрацыі бежанцаў з Нігерыі.

Як стала вядома, 18 лістапада ў Слаўгарадзе Прэзідыум раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага крыжа, валанцёры на чале з намеснікам старшыні Слаўгарадскага райвыканкама Аленай Шаўцовай сустрэліся з грамадзянамі Нігерыі, якія чакаюць рэгістрацыі свайго статусу ў якасці бежанцаў і пражываюць у філіяле прафесійнага ліцэя.

Візіцёры пацікавіліся патрэбамі нігерыйцаў, паабяцаўшы паспрыяць у вырашэнні надзённых і бытавых праблем. Ім былі растлумачаны моманты аказання медыцынскай дапамогі, афармлення неабходных дакументаў, наведвання славутасцяў Прысожскага краю. Ад Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа грамадзяне Нігерыі атрымалі грашовую дапамогу. 

І гэта выдатна, што нігерыйцы адразу павялічаць колькасць насельніцтва раёна. А наколькі яна павялічыцца, калі яны запросяць да сябе прыехаць свае шматдзетныя сем’і, сем’і сваіхсяброў, аднакласнікаў, землякоў! Так, праўда, усім ім трэба будзе выдзеліць грашовую дапамогу, даць кватэры, але ж які будзе сацыяльны і эканамічны эфект!

На сёння Нігерыя займае 8-е месца па сумарнаму кафэіцыенту нараджальнасці (5,32), што ў 3,8 разоў больш, чым на Беларусі (займае 184месца ў сусветным рэйтынгу). У Слащгарадским раёне зараз смяротнасць у 1,5 разы перавышае нараджальнасць, але гэта толькі зараз, але гэта могуць лёгка выправіць нашы будучыя грамадзяне, якія прыехалі з Нігерыі. 

Калі да вайны ў Прапойскім раёне (Слаўгарадскім стаў у 1945) жыла больш за 40 тысяч чал., то на сёння ў Слаўгарадскім меней за 13 тысяч, у т.л. у слаўным райцэнтры – 7,9 тыс. Насельніцтва райцэнтру у апошняе дзесяцігоддзе патрохі расце. І напэўна будзе расці вялізнымі тэмпамі за кошт нігерыйцаў. Маем надзею, што нігерыйцы і грамадзяне іншых афрыканскіх краін падымуць эканоміку раёна, раён выб’ецца ў перадавікі і вырашыць усе сацыяльна-эканамічныя праблемы. 

Нігерыйцы могуць адразу вырашыць усе дэмаграфічныя праблемы, праблемы працоўных рэсурсаў Слаўгарадскага раёна! Да што там раёна – усёй Беларусі! Бо на сёння у Нігерыі жыве каля 215 млн чалавек. Калі адтуль з’едзе 1 млн чалавек, напрыклад, на Магілёўшчыну, асабліва гэта не будзе заўважана ў Нігерыі, але Магілёўская вобласць адразу падвоіць колькасць насельніцтва.  

Мігранты з жаркага кантынента могуць папоўніць рады мясцовага пралетарыяту і сялянства на прадпрыемствах філіял “Чырвоны харчавік”, ААТ “Славгарадрайаграпрамтэхніка”, філіяла Магілёўскага мясакамбіната ААТ “СлаўАгра”, зрабіць узорнымі сельскагаспадарчыя арганізацыі ААТ “Урэчанскі”, КСУП “Заранскі”, ААТ “Прывольны агра”, ААТ “Зімніца”, КСУП “Наша Радзіма”, КСУП “Гіжэнка Агра”, ААТ “Жалезінскі АГРА”, ААТ “Ляснянскі-агра”, ААТ “Прысожжа” і інш., змогуць выкладацць англійскую мову ў школах і дзіцячых садках, і гэта без дадатковых сродкаў на падрыхтоўку, працаваць у медыцынскіх установах, служыць у АМАП, МНС, будаваць дамы для беларусаў і для сваіх шматлікіх землякоў, якія тысячамі змогуць прыехаць з Афрыкі ў краіну Сонца, Краіну для жыцця афрыканцаў.

Чарнобыльскія праблемы з іх дапамогай могуць быць вырашаны поўнасцю, па агульных пасяўных плошчах Слаўгарадскі раён з 15-е месца ў вобласці тады пяройдзе на 3-5, вырасце ўраджайнасць са звычных 28-33 да 40-45 ц/га збожавых, вырастуць адразу валавыя зборы не толькі традыцыйных беларускіх культур, але і бананаў, і ананасаў (у цяпліцах), якія стануць важнымі відамі экспартнай прадукцыі ў Расію, Кітай, краіны ЕС, вырастуць і пагалоўе ската і надоі малака (аж да 6 тыс. кг ад каровы). Прагназуецца бурны рост аграсядзіб, якія пачнуць спецыялізавацца, галоўным чынам, на абслугоўванні афрыканцаў.

Так што жыць стала выдатна! Жыць стала весялей!

Кухар Магілёўскі

фото: © UNHCR / Elizabeth Marie Stuart