Не гледзячы на складаную сітуацыю з апошнімі падзеямі з эпідэміяй у краіне, не іначай, як з дапамогай чараўнікоў – неверагоднымі намаганнямі выдаўцоў, рэдактараў, друкароў – у сталічным выдавецтве “Каўчэг” пабачыла свет новая дзіцячая кніга Юрыя Несцярэнкі “Чароўныя назвы”.
Кніга з’явілася ў свет як раз да 1 чэрвеня – да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Тыраж удалося забраць, пэўна ж, пазней, – з-за арганізацыйных і транспартных нестыковак. Аднак маленькія чытачы ў Бялынічах і ў Магілёве цяпер маюць магчымасць атрымаць падарунак у выглядзе цікава аформленай, надрукаванай у вялікім фармаце кнігі з вершамі, загадкамі, лічылкамі, апавяданнямі і казкамі.
Аўтарам твораў пазначаны Дзед Бялын. Хто гэты дзед, напэўна чытач павінен здагадацца сам. У ролі мастакоў выступаюць дзве дзяўчынкі – Аня і Саша. Менавіта іх малюнкамі аздоблены старонкі кнігі.
Прапануем для азнаямлення некалькі старонак з творамі і малюнкамі.
Дзмітрый Нікалаеў