Новы штам каронавірусу зарэгістраваны ў Беларусі, паведаміў намеснік міністра аховы здароўя – галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка ў праграме “Пытанне нумар адзін” на тэлеканале “Беларусь 1”.
“У асноўным цяпер цыркулюе так званы дэльта-штам, але з верасня мы пачалі ўснанаўліваць хаджэнне такога штаму, як дэльта лайт. Пакуль нейкіх адрозненняў не назіраем, гэтыя выпадкі адзінкавыя”, – сказаў Аляксандр Тарасенка.
Намеснік міністра заўважыў, што вірус здольны велькі хутка пераходзіць ад чалавека да чалавека. “Раней мы казалі, што дастаткова 15 хвілін і больш, то зараз патрабуецца да 15 хвілін, можна знаходзіцца побач з хворым чалавекам літаральна нейкія хвіліну-дзве”, – сказаў ён.
Больш за тое, усё часцей хварэюць людзі 30-39 гадоў і 40-49 гадоў. “Мы адзначаем, што па Мінску, у адрозненне ад іншых рэгіёнаў, у асноўным задзейнічана насельніцтва ад 18 да 29 гадоў”, – заўважыў Аляксандр Тарасенка.
Ёсць адрозненні і ў клінічных праявах захворвання. У прыватнасці, калі раней пік інфіцыраванасці прыходзіўся на 7-8-ы дзень (зыходзячы з вынікаў ПЦР), то на сёння гэта 3-4-ы. “Усё ж такі дэльта-штам ўносіць карэкціроўкі на працягу захворвання, у тым ліку на яго працягласць”, – удакладніў Аляксандр Тарасенко.