На працэсе старшынявала судзьдзя Ірына Ланчава, паведамляе Радыё Свабода.
Паводле ейнага прысуду:
— сустаршыні аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўлу Севярынцу — 7 гадоў калёніі;
— каардынатару кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Яўгену Афнагелю 7 гадоў калёніі;
— актывісту кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэю Войнічу 7 гадоў калёніі;
— актывісту кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Паўлу Юхневічу 5 гадоў калёніі;
— актывісту кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Максіму Вінярскаму 5 гадоў калёніі;
— блогеру YouTube-каналу «Шэры кот» Дзьмітрыю Казлову 5 гадоў калёніі;
— актывістцы і рэдактарцы тэлеграм-каналаў (сярод іх «Мая краіна Беларусь») Ірыне Шчаснай 4 гады калёніі.
Пасля абвяшчэння прысуду Севярынец звярнуўся да ўсіх, хто быў у зале суда, са словамі: “Беларусь будзе вольнай! Верым! Можам! Пераможам!”
Фота: Радыё Свабода