Навукова папулярную кнігу “Па слядах багоў: нарысы беларускай міфалогіі” прэзентавалі ў Магілёве ў чацвер 9 ліпеня. Імпрэза прайшла ў дворыку магілёўскага мастацкага музея імя Бялыніцкага-Бірулі.
Прадставіў выданне і прачытаў вельмі разгорнутую лекцыю па гэтай цікавай тэме аўтар кнігі – малады даследчык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ Зміцер Скварчэўскі.
Гэта яго першае выданне у выглядзе асобнай кнігі.
Падрабязнасці пра імпрзу глядзіце ў нашым відэа:
Алесь Сабалеўскі. Фота і відэа аўтара