8 кастрычніка у Жодзіна праходзіла 10-я сустрэча гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі.
Першая такая сустрэча адбылася ў 1998 г. у Гомеле., перадапошняя – 30-31 сакавіка 2018 г. у Магілёве. 10-ю юбілейную сустрэчу планавалі на май 2019 г. на Волзе, але правялі толькі 8 кастрычніка.
Самую першую дамову аб парадненні гарадоў падпісалі ў 1957 г. Мінск і англійскі Нотынгем. У 1995 г. была створана БГА «Парадненыя гарады».
Больш за ўсіх пабрацімаў мае Мінск (30, у т.л. з расійскімі гарадамі -8), немала іх і ў больш дробных па насельніцту гарадах Полацк – 15, Кобрын -11.
А якія пабрацімскія сувязі маюць гарады Магілёўскай вобласці?
Бялынічы – Рыльск, Курскай вобл.
Быхаў – Дранова (Балгарыя, з 1965)
Бабруйск – 5 побрацімаў: Уладзімір, Нара-Фамінск (Расія), Днепрадзяржынск (Украіна), Сеўліева (Балгарыя), Іглесіяс (Італія) і 24 партнеры.
Бабруйскі раён – Вулканешты (Малдова)
Горкі – Краслава (Латвія).
Дрыбін – Белы, Цвярская вобл., Хіславічы, Манастыршчына Смаленскай вобл. (Расія); Славяносербск Луганскай вобл. (Украіна)
Касцюковічы – Дітцэнбах (ФРГ)
Клічаў – Сальск, Растоўская вобл.
Крычаў – Рославль
Магілёў – 21, у т.л. расійскія Тула, Пенза, Бранск, Екацярынбург
Мсціслаў – Сіламяэ (Эстонія)
Асіповічы – Траўна (Балгарыя), Кранштат, Таўда (Расія), Янчжоў (КНР)
Слаўгарад – Арзамас (Расія), Монтэваркі (Італія)
Хоцімск – Сонцаўскі р-н Курскай вобл.
Чавусы – Губен (ФРГ), Броквиль (Канада), Деснагорск (Расія)
Чэрыкаў – Вільстэрмарш (ФРГ)
Шклоў –Югорск (Расія)
Даведка. Гарады-пабрацімы (парадненыя гарады) – гарады, якія ўстанавілі сяброўскія сувязі, заключылі дамовы паміж сабой.
Гісторыя пабрацімства гарадоў пачалася ў 1944 г., калі жыхары брытанскага г. Ковентры падрыхтавалі для жыхароў Сталінграда абрус, на якім былі вышыты імёны 830 жанчын Ковентры і яго мэра Эмілі Сміт. На ёй да таго ж былі вышыты словы «Лепш маленькая дапамога, чым вялікае шкадаванне».